Жанр – псіхалагiчная драма ў 2-х дзеях.
Спектакль "Каралева прыгажосці з Лінэна" апавядае аб складаных узаемаадносінах паміж маці і дарослай дачкой У святых Запаведзях заклікаюць "узлюбіць блізкага свайго", але ў дадзеным выпадку менавіта паміж самымі блізкімі ўзлюбіць і не атрымліваецца… Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то "кухонным баявіком". Чалавечая прырода мудрагелістая, капрызная і мсцівая, людзі часцей за ўсё глухія і жорсткія адзін да аднаго, яны схільныя да гвалту і ўсё ж небезнадзейныя.