Автор постановки: Марцін МакДонах
Режиссер: Аляксандр Гарцуеў
Продолжительность: 180 минут
Премьера состоялась: 15 апреля 2021 года
Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта “сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы”, “цуд сучаснай сцэны”, “Таранціна ад тэатра”. Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.
“Калека з вострава Інішман” – першая пьеса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.
Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.
Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.
Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…
Рэжысёр-пастанаўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграія – Марына Алекна
Мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Прэм’ера: 15 красавіка 2021
Працягласць: 3 г. з антрактам