“СПАКУСА”
паводле апавядання А.П. Чэхава “Чорны манах”
Пераклад: Людміла Сіманёнак
Рэжысёр: Віктар Клімчук
Мастак: Наталля Бурнас
Дыялогі
П’еса паводле апавядання Антона Паўлавіча Чэхава “Чорны манах”. Галоўны герой, Андрэй Коўрын, малады таленавіты вучоны, захапляецца цікавай гісторыяй пра манаха, што бясконца вандруе скрозь час і прастору, і нечакана сустракаецца з героем гэтага падання. Коўрын яшчэ не ведае, па якім шляху скіруецца ягонае жыццё ў выніку сяброўских кантактаў з новым знаёмым…
Гледачы змогуць паназіраць за развіццём адвечнага сюжэту пра спакусніка, што схаваўся ў райскім садзе спакою і самазадаволенасці, і назаўжды перамяніў лёс не толькі самога спакушанага, але і ўсіх, хто знітаваны з ім повяззю любові.
75 хвілін (без антракту)
16+
Мова: беларуская