Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк, знайшоўшы Цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Рэч у тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Кошт квіткоў : 4-7 р.