Фото - постер к спектаклю Экстэрмінацыя на AFISHA.me

Экстэрмінацыя

16+

Продолжительность: 60 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

“Экстэрмінацыя” – гісторыя пра пошук веры ў лепшае і Вялікую харальную сінагогу ў Гродна. Гераіня сочыць за турыстамі і яе наведвальнікамі, жартуе і асэнсоўвае жыццё чалавецтва. Падчас яе разважанняў становіцца зразумела, наколькі мы розныя і пры гэтым аднолькавыя.

Жанр: вандроўка ў сябе
Мова: беларуская

П’еса “Экстэрмінацыя” чыталася ў рамках фестывалю “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург), адзначана на конкурсе “Другая дзея” (Мінск).

Ксенія Шталянкова – доктар філасофскіх навук, пісьменніца, драматург, сацыёлаг, удзельніца праектаў па развіццю інклюзіўнага грамадства ў Беларусі. Аўтар дэтэктыўнага рамана “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”, трылогіі “Адваротны бок люстра”, п’ес “Memoria Nominis Clara”, “Проставельміскладана”, “Экстэрмінацыя”. Фіналіст драматургічных конкурсаў “Badenweiler” і “Другая дзея”.

Сцэнічнае чытанне п’есы “Экстэрмінацыя” Ксеніі Шталянковай, а таксама выстава “Мая асаблівая душа” Веранікі Мігун пройдуць ў рамках праекта “Я бачу цябе!”, які праходзіць у падтрымку людзей з захворваннем “спінальная цягліцавая атрафія”.

“Я бачу цябе!” – значыць не проста гляджу, але чую, разумею і прымаю іншага такім, якім ён нарадзіўся ў свеце. У Беларусі 54 дарослых і 96 дзяцей маюць спінальную цягліцавую атрафію. Людзі з гэтым рэдкім захворваннем, нягледзячы на сваю хваробу, здольныя жыць цікавым жыццём, атрымліваць адукацыю, працаваць, ствараць мастацкія творы.

Удзельнікамі спецыяльнага праекта Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Цэнтра беларускай драматургіі і Беларускага саюза жанчын сталі творцы са спінальнай цягліцавай атрафіяй: драматург Ксенія Шталянкова і мастачка Вераніка Мігун. Асабісты свет кожнай дзяўчыны – самабытны і яркі, свет, які варта разглядзець ва ўсёй яго прыгажосці, каб праз яго ўбачыць іншага і прамовіць: “Я бачу цябе!”.

Вераніка Мігун – мастачка, вандроўніца, скончыла агульнаадукацыйную школу, займаецца ў мастацкай студыі “Крэатыў” пад кіраўніцтвам Аляксандры Малаевай. Выстаўляла свае карціны ў родным горадзе Светлагорск, а таксама ў Жлобіне, дзе атрымлівала ўзнагароды, прызнанне журы і была адзначана як лепшая мастачка ў сваім аддзяленні. З нядаўняга часу пачала маляваць алеем, што таксама было адзначана журы дыпломам 2 ступені на выставе ў Светлагорску.

Вераніка Мігун: “Хаця на праекце “Я бачу цябе!” будзе выстаўлена ўсяго толькі частка маіх работ – гэта ўжо перамога асабіста для мяне. Сваімі карцінамі я хацела б паказаць, што мастацтва, у тым ліку маляванне, даступна ўсім.”

Партнёр праекта – грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Экстэрмінацыя"