Аўтар аповесці: Уладзімір Караткевіч
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі
Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі з антрактам паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa
“Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…”
“...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць”
- Уладзімір Караткевіч
Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, падобныя да мерцьвякоў...
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху...
Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?
Спектакль на беларускай мове
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter