Фото - постер к спектаклю Дзед.Закрыццё тэатральнага сезона на AFISHA.me

Дзед.Закрыццё тэатральнага сезона

Данное событие уже завершено.

О событии

Аўтар: Вячаслаў Панін

Што такое вайна? Для кагосьці вайна – гэта слёзы і жах стратаў, для кагосьці – не больш чым камп’ютарная “стралялка”… Хтосьці з жахам успамінае свіст куль падчас бою, а хтосьці з энтузіазмам “крышыць” віртуальнага ворага, перажоўваючы хот-дог. Пры гэтым другія з’яўляюцца ўнукамі першых… Як і калі пралягла прорва паміж імі? І ці існуе гэта прорва ўвогуле? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у спектаклі “Дзед”, галоўным героем якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Усе мы – патэнцыяльныя воіны і, гіпатэтычна, гатовыя абараніць сваю Радзіму. А ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых “тут і цяпер”? Ці зможам абараніць ад абыякавасці тых людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму і перамаглі яго 70 гадоў назад?..

Спектакль “Дзед” – гэта наша эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій, жаданне адказаць на этычныя пытанні, адназначных адказаў на якія – няма.

А яшчэ, мы жадаем, каб наш глядач выразна і ясна разумеў, ШТО для ўсяго свету азначае Вялікая Перамога, і быў у стане адрозніць праўду ад хлусні ў сучасным хаосе гістарычных розначытанняў.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Паршын
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Пераклад – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Харэограф – Святлана Навуменка
Кампазітар – Віталь Суддзін
Радыёперамовы і шумавыя эфекты – Інга Шавялёва

УВАГА! Тэатр беларускай драматургіі прапануе паслугу – браніраванне квіткоў на спектаклі па тэлефонах 8017-385-97-51, 8029-154-04-44. Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Дзед.Закрыццё тэатральнага сезона"

Читайте также