Фото - постер к спектаклю Добрай раніцы, Званочак! на AFISHA.me

Добрай раніцы, Званочак!

6+
Данное событие уже завершено.

О событии

Казка-байка ў адзной дзеі
Кандрат Лейка

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Джамілашвілі
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я Волкава

Гэтая гісторыя здарылася ў адным чароўным садзе, дзе жылі самыя прыгожыя кветкі ў свеце! Аднойчы Снатворны Мак так моцна закахаўся ў красуню Ружу, што ажно расцвёў пышным цветам ад любові! У гонар сваёй «дамы сэрца» ён вырашыў наладзіць вечарыну і наказаў свайму сябру Званочку запрасіць усіх навакольных казурак, каб яны славілі прыгажосць яго каханай.

Але сквапныя госці – Аса, Мурашка, Матыль і Скакунец, – пабачыўшы пышны ўбор самога Мака, нават не зірнулі на Ружу. Зайздрасць да Макавага багацця так апанавала іх, што яны згаварыліся яго аграбіць.

Ці атрымаецца у прагных кузурак ажыццявіць свой каварны план? Ці зможа верны Званочак выратаваць свайго сябра? І ці ажэніцца нарэшце Снатворны Мак на сваёй каханай Ружы?

Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў нашым музычным спектаклі! Наша казка-байка парадуе гледачоў цудоўнай музыкай, вясёлымі танцамі і нетрывіальным сюжэтам!

Кандрат Лейка (1860–1921 гг.) – вядомы пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. П’еса «Снатворны мак» была напісана ў 1912 годзе і трапіла ў лік узорных твораў дзіцячай літаратуры.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии