Фото - постер к спектаклю Ціхі шэпат cыходзячых крокаў на AFISHA.me

Ціхі шэпат cыходзячых крокаў

Автор постановки: Д. Багаслаўскі

Режиссер: Ш. Дыйканбаеў

Продолжительность: 140 минут

Премьера состоялась: 11 сентября 2013 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Жанр: сон у дзвюх дзеях

П'есы Дзмітрыя Багаслаўскага, драматурга з Мінска, з поспехам ідуць у Маскве (Тэатр імя. У.Маякоўскага), Мінску, Абакане, Улан-Удэ, Новасібірску, Уфе, Кіеве. Яны адзначаны прызамі і ўзнагародамі міжнародных драматургічных конкурсаў і фестываляў ("Еўразія", "Любімаўка", "Літадрама").

“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” – п'еса, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю з развіццём дзеяння сціраецца канчаткова. Амаль кожная сцэна, успрымаемая як сапраўдная, у выніку аказваецца фікцыяй. І гэтая рэальная нерэальнасць прыводзіць гледача ў свет складаных чалавечых узаемаадносін.

Галоўны герой Аляксандр на пэўным этапе свайго жыцця, псіхолагі называюць гэты перыяд крызісам сярэдняга ўзросту, хоча атрымаць адказ на важнае для яго пытанне – ці любіў яго бацька пры жыцці. Жаданне знайсці адказ узмацняецца праз дакучлівыя сны, у якіх тата кожны раз настойліва просіць сына пачысціць студню, бо ў каламутнай вадзе нічога не знойдзеш. Каб разабрацца ў прычынах начных кашмараў, Аляксандр звяртаецца да экстрасэнса.

Да таго ж лёс пасылае галоўнаму герою новае выпрабаванне – родныя сёстры вырашылі прадаць бацькоўскі дом і ўжо знайшлі пакупніка. Усе яны выраслі ў гэтым доме, а Аляксандр жыве тут і цяпер. Яму дорагі пахі і фотаздымкі, шкада рыпучых падлог і старых шпалер, а ў кладоўцы захавалася матуліна абрыкосавае варэнне. Здаецца, што паветра ў доме прасякнута бацькоўскім цяплом і прыемнымі ўспамінамі дзяцінства. І вось усе героі збіраюцца на сямейную раду, каб прыняць канчатковае рашэнне.

рэжысёр-пастаноўшчык – Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан)

мастак-пастаноўшчык – Алёна Ігруша

кампазітар – Канстанцін Яськоў

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Ціхі шэпат cыходзячых крокаў"

Читайте также