Режиссер: В.Баркоўскі
В ролях: Генадзь Гатоўчыц, Таццяна Папова, Святлана Яцэвіч, Юрый Бельскі, Мікалай Нікалаеў, Наталля Капітонава
КЗ Минск (малый зал)
Файная беларуская камедыя
Дзе чорт не йме, туды бабу пашле. Вось аднойчы так і здарылася, што Чорт вырашыў мужыка з жонкай пасварыць, але сам не мог гэтага зрабіць. Таму падпаіў бабу, ды падгаварыў за торбу грошай, каб тая сям’ю пасварыла, ды на ўсё астатняе жыццё разлучыла. Баба тая ды толькі і рада, каб чаго гэтакага вытварыць, пайшла да жонкі, тое-сёе нагаварыла, пайшла да мужыка тое-сёе натварыла, але не ўсё так проста. Што пачалося надалей, ці атрымалася ў Чорта з Бабай парушыць сям’ю, глядзіце –назірайце,
роты разявайце, смейцеся-рагачыце, глядзіце, глядзце, глядзіце.
Спектакль “Чорт і Баба” колісь быў лаўрэатам Эдынбургскага фестываля тэатральнага мастацтва, у спектаклі гучыць жывая музыка (скрыпка), спевы. Акторы былога тэатра “Дзе-Я?” вяртаюць спектакль у светлую памяць былога рэжысёра тэатра “Дзе-Я?” Міколы Трухана.
Інфармацыя: 8029-365-44-57
Да сустрэчы!