Фото - постер к спектаклю Час Жыцця на AFISHA.me

Час Жыцця

Режиссер: Ігар Малаў

Продолжительность: 130 минут

Премьера состоялась: 20 апреля 2022 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Час жыцця... У герояў спектакля жыццё кіпіць у кватэры састарэлага ліфцёра - тут яны не толькі ўспамінаюць маладосць, але спяваюць, танчаць, дораць адзін аднаму цудоўныя па характару эмоцыі. І хто скажа, што ім ужо далёка за …? Нават вельмі маладая парачка закаханых — унук гаспадара кватэры і ягоная нявеста - пачынае разумець, што не толькі ў іх усё жыццё наперадзе, але і ў гэтых старых гадзіннікі жыцця не проста цікаюць, а гучным боем сцвярджаюць – кожная хвіліна каштоўная, пакуль яна ёсць. Героі спектакля "Час жыцця" поўныя высакароднасці, іх мары і фантазіі рэальныя, як і іх штонядзельныя сустрэчы, і вельмі хочацца верыць, што гаспадар кватэры так і будзе па пятніцах прымаць сваіх сяброў з дому састарэлых…

Узгадаць свой час жыцця Вас запрашаюць народныя артысты Г.С.Аўсяннікаў і З.П.Зубкова, заслужаныя артысты Т.І. Нікалаева-Апіёк и В.М. Рагаўцоў, а таксама артысты нашага тэатра.

Чакаем Вас! 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии