Автор постановки: Виталий Вольский
Режиссер: Алексей Лелявский
Продолжительность: 50 минут
В.Вольскі
Старадаўняя беларуская казка
Мастак: Ала Ганіёдская
Кампазітар: Уладзімір Кандрусевіч
Жылі-былі Дзед ды Баба. Бедна жылі... Адна надзея на гарох, што ў гародзе пасеялі. Добра ўрадзіў гарох, ажно пад неба вырас! Ды вось бяда, павадзіўся нехта той гарох красці. Падпільнаваў Дзед злодзея. Аказалася, Жораў гэта. Ды не просты, а казачны — чалавечым голасам папрасіўся на волю. А ўзамен падарыў Дзеду чароўную торбачку: варта сказаць ёй таемнае слова, і...
У аснову спектакля лягла п’еса “Дзед і Жораў”, напісаная Віталем Вольскім паводле народнай казкі. Гэта першы арыгінальны твор для беларускага лялечнага тэатра, які мае багатую сцэнічную гісторыю і па праве лічыцца класікай нацыянальнай драматургіі. Упершыню пастаўленая ў 1939 годзе, гэтая п’еса ніколі надоўга не знікала з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
З гэтым спектаклем тэатр шмат гастраляваў, удзельнічаў у прэстыжных міжнародных фестывалях у Бельгіі, Германіі, Латвіі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістане, Украіне, Францыі, Харватыі.
Узроставае абмежаванне: з 7 гадоў
Касса работает:
10.00 - 17.00
10.00 - 16.00 (в субботу и воскресенье)
13.00 - 20.00 (в дни вечерних спектаклей)
Выходной - понедельник
Информация о билетах:
тел. 017-327-05-32 (10.00 - 16.00)
тел. 029-655-55-15 / 029-555-58-81 (10.00 - 18.00)