Режиссер: Данііл Філіповіч
Данііл Філіповіч трагікамедыя
Рэжысёр Данііл Філіповіч
Мастак Аляксандр Камянец
Харэограф Вадзім Дубовік
Кампазітар Андрэй Цалко
Пераклад Ксенія Даніленка
Жыццё супрацоўніка банка рэзка мяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка, праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак, зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама, Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей... Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter