Автор постановки: Таццяна Сівец
Режиссер: Ягор Лёгкін
В ролях: Александр Зеленко, Юлия Смирнова, Павел Навроцкий, Андрей Королевич, Катерина Крылова, Алеся Герасько, Геннадий Гаранский, Людмила Осмоловская, Андрей Коломиец, Василий Ницко
Казка гарадскога парку на 2 дзеі
Спектакль на беларускай мове.
ад 5 гадоў
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў
Музыка – Леанід ПАЎЛЁНАК і “Маланка Аркестр”
І каго толькі не сустрэнеш ў парку сонечным днём бабінага лета! Напрыклад, нязграбную ўскудлачаную істоту з растапыранымі лапкамі, якая смешна перавальваецца на крываватых ножках. Гэта – Брык. А чыя там смяшлівая цікаўная мордачка з натапыранымі вушкамі? Чый такі звонкі галасочак? Гэта – Шуся. Абодва жывуць у парку і разам шукаюць краіну вечнага лета, бо там заўжды цёпла і можна кожны дзень есці марозіва, не баючыся прастудзіцца! Якая адметная краіна! І хто яе толькі не намагаецца яе адшукаць: і Сабака, і Варона, і Чорная Котка, і Пацук…
Не сказаць, праўда, каб тая краіна так проста ўзяла ды знайшлася, але важная справа пошукаў шмат каго зрабіла лепшымі сябрамі