Гродзенскі абласны тэатр лялек/ Беларусь
ВЯЛІКІ ЗМЕЙ
жартоўная казка-вар’етэ пра тое, што ўсе мы непаўторныя і унікальныя
Працягласць спектакля – 1 гадзіна (без антракту)
Прэм’ера – 2 жніўня 2015 года
4+
Мова: беларуская
Цяжка, калі ты не такі, як усе.
Вось і галоўны герой гэтай казкі – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як “Трымай сабе ў руках”, як рэагіраваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?
Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам наш Удаў адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці сабе канечнасці. Але ўсё не так проста, і можа, для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба рабіць з сябе кагосці іншага і сароміцца сваёй унікальнасці?..