ДУК «СЛОНІМСКІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР»
Васіль Ткачоў
БЕЛЫ ЛІСТ
(АПОШНІ)
П’еса ў дзвюх дзеях
У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў… І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш новы спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.