Фото - постер к спектаклю Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў на AFISHA.me

Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў

Данное событие уже завершено.

О событии

Рыд Таліпаў – рэжысёр-эксперыментатар, творчы шлях якога цікавіць сваёй неаднароднасцю: пастаноўшчык стварыў уласную прастору для мастацкіх эксперыментаў, а пасля гэтага перыяду “знаёміў” са сваімі канцэпцыямі гледачоў іншых мінскіх прафесіянальных тэатраў і жыхароў усіх абласных цэнтраў.

Творчыя пошукі Рыда Таліпава звязаны з дзейнасцю тэатра-студыі “На плошчы Перамогі”. Звярнуўшыся да драматургіі абсурду, творца стварыў смелы ў сваім мастацкім напрамку тэатр. Аднак якія гэта былі спектаклі? Якую эстэтыку папулярызаваў рэжысёр пасля свайго “студыйнага” перыяду? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на лекцыі Цэнтра беларускай драматургіі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі тут
Лекцыя адбудзецца на рускай мове. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў"