Фото - постер к спектаклю Бальніца на краі свету на AFISHA.me

Бальніца на краі свету

Данное событие уже завершено.

О событии

Хрыста Бойчаў.

Драматычная камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 27 сакавіка 2019 года.

Многія з нас жадаюць трапіць з краю свету ў казачны Рай, які здаецца такім прывабным. А калі не можаш здабыць сабе лепшае жыццё – прыдумай яго, ствары ілюзію!..

Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Новы спектакль тэатра – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

Камедыя па п’есе знакамітага сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава насычаная смешнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Вы зможаце ўдосталь пасмяяцца, а часам і пасмуткаваць, бо смешнае і журботнае як на сцэне, так і ў рэальнасці вельмі часта мяжуюць адно з другім.

Пераклад, пастаноўка, музычнае афармленне – Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии