Летапіс XIV стагоддзя
Мастак: Таццяна Нерсісян
У часы далёкія на краіну нашую з усіх бакоў кідалі варожыя погляды чужынцы-заваёўнікі. Не ўсе вытрымлівалі выпрабаванняў на вернасць Бацькаўшчыне, іспытаў на стойкасць у баях за родную зямлю: здрада перашкаджала дабрабыту людзей, спакою нашага краю.
Аднак былі і сапраўдныя героі, гатовыя ахвяраваць уласнымі жаданнямі, нават уласным жыццём — дзеля сваёй краіны. Паэтычнае паданне распавядае менавіта пра такіх людзей — якія здабывалі Белай Русі права быць вольнай, права быць шчаслівай.
Узроставае абмежаванне: з 10 гадоў