Фото - постер к спектаклю Аповесці аб звычайным вар'яцтве на AFISHA.me

Аповесці аб звычайным вар'яцтве

Данное событие уже завершено.

О событии

Гастролі Драматычнага тэатра імя Александра Венгеркі з Беластоку
АПОВЕСЦІ АБ ЗВЫЧАЙНЫМ ВАР’ЯЦТВЕ

Спектакль на польскай мове з беларускімі субтытрамі

Паважаныя гледачы! На жаль, у нашай зале не вельмі зручна чытаць субтытры з 1, 2, 7 і 8 радоў. Калі вам патрэбен пераклад, калі ласка, набывайце квіткі на 3–6 рады.

Галоўны герой, Пётр, увесь час трапляе ў вір абсурдных сітуацый, якія руйнуюць яго асабістае жыццё і кар’еру авіядыспетчара. З навігацыйнай вышкі ён апынаецца за стырном пагрузчыка аэрапорта. І бацькі ў яго людзі нестандартныя. Апантаная дабрачыннасцю маці закідвае пакункамі са старой вопраткай ахвяр стыхійных катастроф, а для ахвяр вайны рэгулярна здае кроў. Бацька, які калісьці ўрачыстым голасам зачытваў каментары да сацыялістычных кінахронік, з кранальнай бездапаможнасцю не можа знайсці сваё месца ў новым часе. Адзін выпадковы тэлефонны званок і драбінка чорнай магіі запускаюць у рух карусель камічных сітуацый, поўных штодзённага «звычайнага вар’яцтва».

Аўтар: Пэтр Зэленка
Пераклад: Крысціна Краузэ, Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Гжегож Храпкевіч
Мастак па касцюмах: Анэта Сускевіч
Сценаграфія: Войцех Стэфаняк
Музыка: Шымон Высоцкі
Мастак па святле: Гжэгож Храпкевіч, Олаф Трызна
Прем’ера: 4 лістапада 2017 г.


У ролях:
Сільвія – Юстына Годлевска-Кручковска
Маці – Арлета Годзешэўска
Анна, Эва (Манекен) – Аляксандра Пшэслаў,
Яна – Уршуля Шмідт,
Алісія – Моніка Заборска,
Алеш – Бернард Банья,
Пётр – Лукаш Борковскі,
Бацька – Марэк Ціхуцкі
Муха – Давід Малец,
Шэф, Мужчына – Патрык Алдзееўскі,
Ежы – Пётр Шэкоўскі



 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии