Камерная сцэна
Жан Ануй
трагедыя
Сцэнаграфія Лідзія Малашанка
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі Мікалай Пінігін
Пераклад Уладзімір Лянкевіч
Славутая трагедыя Сафокла пра Антыгону была перапісана французскім драматургам, стваральнікам інтэлектуальнай драмы Жанам Ануем і ўпершыню пастаўлена ў 1943 годзе ў акупаваным Парыжы. Малады рэжысёр Мікалай Капульцэвіч разглядае міфалагічную гісторыю апантанай бунтаркі Антыгоны як гісторыю бессэнсоўнага разбурэння, магчымага ў свеце, дзе людзі сталі закладнікамі ўласных знішчальных ідэй.