Напрацягу толькі аднаго вечара 24 студзеня акцёры НАДТ імя Я. Коласа пакажуць у тэатральнай зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь кухонны трылер “Каралева прыгажосці з Лінэна” па п’есе Марціна МакДонаха.
Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.
*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»
Пераклад Міраславы ШАВЫРКІНАЙ.
Пастаноўка, музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ:
МЭГ ФОЛАН – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна ЛІХАЧОВА.
МОРЫН ФОЛАН – Анжаліка БАРКОЎСКАЯ.
ПАТА ДУЛІ – Генадзь ГАЙДУК, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
РЭЙ ДУЛІ – Яўген БЕРАСНЕЎ.
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін.
Организатор: Национальный Центр Современных Искусств