Гісторыя-жарт на другі дзень Сёмухі ці Троіцы(як пажадаеце!)
Я.Купала
Пастаноўка і музычнае афармленне - Валянціна Янавец
Сцэнаграфія і касцюмы - Таццяна Карвякова
Балетмайстар - Ірына Куцень
Твор напісаны ў 1913 годзе. Упершыню апублікаваны ў газеце “Рунь” у 1920 годзе. Сцэнічны жарт напісаны сакавітаю моваю ў форме народнага анекдота, як камедыя становішчаў, з выкарыстаннем яркіх фарсавых сітуацый і каларытным гумарам.
Пасварыўшыся з жонкамі, суседзі Трахім Сініца і Максім Кутас вырашылі заліць свае гора вядома чым. А добра выпіўшы пачалі хваліцца, у каго жонка горшая. Не выясніўшы, вырашылі... памяняцца жонкамі! Што і зрабілі ноччу. А раніцай пачалося такое!!! І што жа тут рабіць дзецям суседзяў Мацею ды Кацярынке, якія сапраўды кахаюць адзін аднаго.
У спектаклі заняты:
Сяргей Пяткевіч, Таццяна Несцярук, Наталля Лабко, Яўген Тарасаў, Ірына Пашэчка, Віктар Піскун, Віталь Варанковіч, Віктар Міхайлаў.
Працяг: 1г. 10 хв., на беларускай мове.
Прэм’ера – ліпень 2007
Малая зала