Фото - постер к спектаклю Паўлінка (ОТМЕНА) на AFISHA.me

Паўлінка (ОТМЕНА)

Режиссер: Леў Літвінаў

Продолжительность: 120 минут

Премьера состоялась: 23 мая 1944 года

Данное событие уже завершено.

О событии

22 красавіка 2020 г. ў Магілёве пройдуць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які прадставіць на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра легендарны спектакль «Паўлінка». Білеты ў продажы з 4 лютага!

сцэны са шляхоцкага жыцця (12+)

Мастак – Барыс Малкін
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага – Уладзімір Кур'ян

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Спектакль ідзе на беларускай мове.

У спектаклі занятыя: Марта Голубева, Кацярына Алейнікава, Ігар Сігоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Вольга Няфёдава,Зоя Белахвосцік, Мікалай Кучыц, Віктар Манаеў, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Марыя Захарэвіч, Тамара Нікалаева-Апіёк, Уладзімір Рагаўцоў, Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская, Дзмітрый Тумас, Зінаіда Зубкова і інш.

Кошт білетаў: 27, 25, 20, 15 р.
Білеты – у касе Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра,
Даведкі і заказ білетаў па тэл.:
8 (0222) 65-50-53, (+37529)131-25-48 - Velcom, (+37529) 241-43-86 - МТС
Каса тэатра: 8 (0222) 65-66-04

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Паўлінка (ОТМЕНА)"