Режиссер: Валерый Раеўскі
В ролях: Таіса Ввядзенская, Ала Ельяшэвіч, Міхаіл Світа, Станіслаў Арцем’еў, Генадзій Пшэннік, Аляксандр Кісялеў
Продолжительность: 100 минут
Премьера состоялась: 29 декабря 2000 года
Мастак – Барыс Гелаван
Кампазітар – Віктар Капыцько
Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна з легендай, гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай гаспадыні ўладанняў – Барбары Радзівіл…
Драматычная паэма Аляксея Дударава напісана на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі з роду Радзівіл і польскага караля Жыгімонта. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да Вялікіх Пачуццяў і Вялікіх Учынкаў.
Спектакль ідзе на беларускай мове.