Вячаслаў Паўлюць

Дата рождения: 28 апреля 1960

Место рождения: г. Ваўкавыск, Беларусь


У 1987 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс наронага артыста БССР Г.А.Волкава). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Тузенбах (“Тры сястры” А.Чэхава), Эліо (“Матылёк… Матылёк” А.Нікалаі), Брэд (“Лэдзі Кронкі і мышы” Дж.Патрыка), Іван (“Пакуль не сцямнела” У.Дазорцава), Падрон Фартуната (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Філакс (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Заморак (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У. Шэкспіра), Сысой Псоіч Распалажэнскі (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Сіман (“Брат мой, Сіман…” А.Казанцава), Ганібал (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Фартуната (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Петэр Веламсан (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Плюшкін (“Чычыкаў” паводле М.Гогаля), Макдуф (“Макбет” У.Шэкспіра), Доктар Ламбардзі (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Бацька Сымона, Дзед Курыла (“Сымон-музыка” Я.Коласа).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Кушч (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Іван Цюхай-Ліпскі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Аршамбо (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Дзед (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Слуга Кацярыны ІІ (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)

Отзывы