Вераніка Буслаева

Дата рождения: 03 октября 1978

Место рождения: г.Мінск, Беларусь

У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць “рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін”.

Дыпломныя спектаклі:


“Апошнія” М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Вера.
“Жаніцьба Бялугіна” М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Бялугіна, Таццяна Сырамятава.

З 2001 г. працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 2-я райская птушка, Істота.
“Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ведзьма, Ледзі Макбет.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Маладая ваўчыца.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (аўтар спектакля Сяргей Кавальчык) – Капрал.
“Каласнікі” А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Эйпрыл.
“Трыбунал” Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Зіна.
“Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША) – Марэла.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кардэлія.
“Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жабка, Серпанціна.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Іаана.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Майка.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Таня.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ніна Зарэчная.
“Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Эрна.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Наталля, Істота з іншага свету, Былая жонка (фурыя).

Яе сённяшнія спектаклі:

“Адэль” Я. Таганава (пастаноўка Віталя Дудзіна) – Хрысціна.
“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Жонка ліквідатара.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Нявестка.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Заяц.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аркадзія.
“Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жуля.
“Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Псіхея.
“Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Берта.
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Булька.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жызэль вясенняя
“Дажыць да прэм'еры” М. Рудкоўскага (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Вера

Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:


“Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Трына.

3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: сумесна з М. Паніматчанкам паставіла спектакль "Скарб" В. Такарчук, у якім сыграла ролю Крысі Поплах.

У 2004 г. атрымала Гранд-прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

За ролю Сястры Іааны ў спектаклі “П'емонцкі звер”А. Курэйчыка, пастаноўка В. Анісенкі, атрымала спецыяльны прыз журы фестывалю “Лістапад-2007”.

Акрамя працы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, займаецца педагагічнай дзейнасцю: працуе педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладае сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.

Отзывы