Дата рождения: 23 ноября 1967
Место рождения: г.Мінск, Беларусь
Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (курс А. Клімавай, А. Андросіка, Л. Давідовіч).
З 1991 па 1999 год працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача.
Сярод найбольш яркіх спектакляў:
“Супер ША” (аўтарскі спектакль Ю. Вуты).
“Шчаслівыя жабракі” паводле К. Гоццы (пастаноўка М. Шыйко).
“Маленькі лорд Фаунтлярой” М. Воранава паводле Ф. Бернет (пастаноўка А. Андросіка).
“2222” (аўтарскі спектакль Ю. Вуты).
У 2000 годзе працаваў у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.
З 2002 года працуе ў РТБД.
Яго мінулыя спектаклі:
“Дзіця з Батлеема” паводле “Новага Запавету” і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Батлейшчык.
“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Сусед.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Куцы.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Кароль.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Освальд.
“Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Эліадэс.
“Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Федарэнка.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Фура.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Людовік Вялікі.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Манах, Судовы дэманстратар.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Касых.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Хаданскі.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Сябар.
“Хто пакахае мадам?” А. Шурпіна (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Абат, Ліза.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка В. Анісенкі) – Старшына.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Медзьвядзенка.
“Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Сіма.
Яго сённяшнія спектаклі:
“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Чалавек з глядзельнай залы.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Голад, Холад.
“Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Дзіма.
“Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Шушык.
“Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Нікандр.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ільіч.
“Ліфт” Ю.Чарняўскай (пастаноўка Галіны Чарнабаевай) – Дзядзька Мікалай.
Яго спектаклі ў Цэнтры беларускай рэжысуры і драматургіі:
“Ідылія для падзорнай трубы” Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Аляксандр.