Павел Яскевіч

Дата рождения: 19 февраля 1981

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


Працуе ў тэатры з 2002 года.

У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Барух (“Барух-Эмануэль” Дзм.Плакса), Мік (“Налу” Я.Русакевіч, В.Любецкага), Кот Мурлыка (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Харры (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда), Алесь Варона (“Дзікае паляванне караля Стаха” У.Караткевіча), Прынц (“Снежная каралева” Я.Шварца), Карнэль (“Маці” К.Чапэка), Фларында Аратузі (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні) і інш.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Адольф Быкоўскі (“Паўлінка” Я.Купалы)
Анёл (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Парабак (“Каханне ў стылі барока” Я. Стэльмаха)
Базыль Статкевіч (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Даніла (“Хам” паводле Э.Ажэшкі)
Павел (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Візір (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле Ф.У.Радзівіл)
Кум (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Міканор (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Кароль (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Постановки с участием

Отзывы