Максім Паніматчанка

Дата рождения: 22 июля 1980

Место рождения: г.Мінск, Беларусь

Скончыў у 1997 г. тэатральны ліцэй на базе СШ № 136. У тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, які скончыў у 2002 г. па спецыяльнасці “рэжысура тэатра”.

З 2001г. працуе ў РТБД.

Яго мінулыя спектаклі:

“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 1-я райская птушка.
“Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Барон Рос.
“Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – 1-ы забойца.
“Балада пра Бландою” С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Рычард.
“Толькі дурні сумуюць” спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (Ізраіль) (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Рабі Шмельке, Беал Шэм Тоў.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Клык.
“Нязломны рыцар” М. Вайтышкі (пастаноўка Вітаўта Грыгалюнаса) – Рыцар.
“Каласнікі” А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Джэры.
“Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вершнік Капоній.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Дырыжор, Паж, Настаўнік бою.
“Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія) – Пашка.
“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вартаўнік ІІ.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Эдмунд.
“Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Пшэк.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Лямзік.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Філіп.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Захарыя Муарон.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Шчэпан Малы, Чырвоная маска, Музыкант, Сведка "Б".
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Львоў.
“Неба ў дыяментах” па матывах твораў А. Чэхава (сцэнарый і пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Юнак.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Корчак.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Доктар.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пятро.

Яго сённяшня спектаклі:

“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Хлопчык.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Сын.
“Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аляксей.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Варона.
“Сталіца Эраунд” С. Гіргеля (пастаноўка Сары Токінай) – Кунцэвіч.
“Тры Жызэлі” А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Колька.

Яго ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:

“Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Філіп.

3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: сумесна з В. Буслаевай паставіў спектакль “Скарб” В.Такарчук, у якім сыграў ролю Амоса.

Отзывы