Людміла Сідаркевіч

Дата рождения: 07 декабря 1970

Место рождения: г.Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Скончыла ў 1995 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З таго ж года працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Паваліўся нехта” паводле твораў У. Галубка і Л. Родзевіча (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Жонка пісара.
“Заложніца кахання (Люстэрка Бландоі)” С. Кавалёва (пастаноўка Андрэя Гузія) – Дзеўка, “Люстэрка”.
“Брат мой Сымон…” У. Рудава(пастаноўка Уладзіміра Рудава) – Сястра Сымона, Анёл; Ганна
“Шампань-скага!” паводле вадэвіляў А. Чэхава “Прапанова” і “Юбілей” (пастаноўка Андрэя Гузія) – (навэлла “Прапанова”) Наталля Ломава, (навэлла “Юбілей”) Таццяна Шыпучына.
“Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) –Вольга.
“Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” (пастаноўка Валерыя Мазынскага)– Бэці Дольфіт.
“Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Яна.
“Дзіця з Батлеема” паводле “Новага Запавету” і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Батлейшчыца.
“Развітанне з Радзімай” А. Паповай (пастаноўка Уладзіслава Осіпава) – Лялька.
“Бот і яго шкарпэтка” Г. Ахтэрнбуша (пастаноўка Таццяны Сулімавай) – Фанні.
“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Паўлінка.
“Блазан” М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Агата.
“Балада пра Бландою” С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Бландоя.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Даўганогая.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марыяна.
“Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Канчыта.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
“Чорны квадрат” М. Адамчыка і М. Клімковіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Марта Кот.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ліў.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліза, Ільвіца.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ізабела П'емонцкая.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Трэпольская, Тара, Сакратарка.
“Неба ў дыяментах” па матывах твораў А. Чэхава (пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Дзяўчына.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пані Антаніда.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Лета.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сара.

Яе сённяшнія спектаклі:

“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Настаўніца.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Вядзьмарка.
“Жан і Беатрыса” К. Фрэшэт (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Беатрыса.
“Сёстры Псіхеі” С.Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Клава, Каліса.
“Тры Жызэлі ” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жызэль летняя.
“Дажыць да прэм'еры ” М. Рудкоўскі (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Вера.
“Ліфт ” Ю. Чарняўская (пастаноўка Галіны Чарнабаевай) – Ганна Мікалаеўна.

Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:

“Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Ганна Рыгораўна.

Яе ўзнагароды:

На Рэспубліканскім конкурсе (1998 г.) акцёрскіх дуэтаў "Прызнанне ў каханні" Людміла Сідаркевіч адзначана званнем лаўрэата.

Акцёрскія працы ў сезоне 1998/99 гг. прынеслі ёй галоўны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – "Крыштальную кветку надзеі".

За ролю Фанні ў абсурдзе Г. Ахтэрнбуша “Бот і яго шкарпэтка” журы фестывалю сучаснай нямецкай п'есы прысудзіла актрысе дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі (Мінск, 1998г.).

На фестывалях "Маладзечанская сакавіца-99" і "Славянскія тэатральныя сустрэчы-99" (г. Бранск) Л. Сідаркевіч атрымала галоўны прыз за лепшае ўвасабленне ролі Жанчыны (Яна, згодна з аўтарскай назвай персанажа) у спектаклі “Апошняя пастараль”.

У 2002 г. на фестывалі "Славянскія тэатральныя сустрэчы-2002" (г. Бранск) Л. Сідаркевіч атрымала спецыяльны прыз за ўвасабленне ролі Ліў у спектаклі “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі.

Ганаровая грамата мінкульта РБ “За плённую працу і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва” актрысе, вядучаму майстру сцэны Людміле Сідаркевіч – 2003 г.

На тэатральным конкурсе XI ММКФ “Лістапад” (2004 г.) артыстка атрымала прыз за лепшую жаночую ролю (Даўганогая ў спектаклі “Песні ваўка” У. Паніна).

Отзывы