Ігар Вяпшкоўскі

Дата рождения: 16 января 1985

Место рождения: г.Брэст, Беларусь

З 2001 па 2005 вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы імя Р. Шырмы, атрымаўшы спецыяльнасць "Акцёр тэатра і кіно".

2005-2009 гг. - працаваў у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі.

З 2009 па 2010 г. працаваў у ПУП "Бюро святаў".

Служыць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з 2010 г.

Яго мінулыя спектаклі:

"Каласы пад сярпом тваім" паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) - Гімназіст;
"Дзядзька Ваня" А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) - Работнік;
"Шэры-брэндзі, ангел мой..." Ю. Станкевіча (пастаноўка Наталлі-Разаліі Родзінай) - Ангел.

Яго спектаклі:

"Адвечная песня" Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) - Селянін;
"Прыгоды маленькай ведзьмы" А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) - Уроні;
"Шчаслівы муж" Ф. Аляхновіча (пастаноўка Мюра Фарыдовіча) - Пышка. (малая сцэна)

Прымае ўдзел у рабоце Цэнтра беларускай драматургіі.

Іграў у фільмах:

• 2004 Курсанты - радавы;
• 2005 Мужчыны ня плачуць-2 - судмедэксперт;
• 2010 Брэсцкая крэпасць - радавы Сярогін.

Постановки с участием

Отзывы