Георгій Маляўскі

Дата рождения: 16 октября 1946

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1990)


У 1970 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста РСФСР В.П.Рэдліха).

Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года – у Купалаўскім тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Князь К. (“Дзядзечкаў сон”паводле Ф.Дастаеўскага), Паштмайстар Шпекін (“Рэвізор” М.Гогаля), Антоніо (“Бура” У.Шэкспіра), Ферчайльд (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Клеонт (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Бургамістр (“Дракон” Я.Шварца), Цесць Худзякова (“Характары” В.Шукшына), Ксяндзоў (“Апошні шанц” В.Быкава), Малюцін (“Апошні журавель” А.Дударава, А.Жука), Старо (“Пакуль не сцямнела” У.Дазорцава), Іван (“Там і тут” Д.Кавачэвіча), Папскі нунцый (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Міхалка (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Доктар Магнуш (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), А.А. (“Эмігранты” С.Мрожака), Тулій Ротунд (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Ян Дабровіч (“Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча), Алясьніцкі (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Каталіцкі святар (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Эгей (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Доктар Эмет (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Кантралёр (“Адчыніце Кантралёру! А.Несіна), Гетман (“Ядвіга” А.Дударава).

Уладальнік Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2005)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Радзівіл Чорны (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Дзед Даніла (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Шэваль (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Ота (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Кесар (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Курачкін (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы