Ганна Маслоўская

Дата рождения: 08 мая 1968

Место рождения: г.Мінск, Беларусь

З 1987 па 1993 год вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць – руская мова і літаратура). Пад час навучання прымала ўдзел у працы студэнцкага тэатра.

У 1994-1998 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў, спецыяльнасць “рэжысура драмы”.

З 2000 г. з’яўлялася студэнткай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, які скончыла ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць рэжысёра і ступень бакалаўра мастацтваў.

З 2001 г. працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вядзьмарка.
“Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі)– Каралева Маргарыта.
“Толькі дурні сумуюць” спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Сквапная жонка.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Падпаліна.
“Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Прокула.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мачыха.
“І рэха адказала – ты” (“Лафантэн”) А. Карэліна (пастаноўка Валерыя Ласоўскага) ­– Эльза.
“Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кашкіна.
“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Жонка імпрэсарыо.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) ­– Сястра Марыя.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Марыета Рываль.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Бабакіна.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Маці Юлі.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Паліна Андрэеўна.
“Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Башлакова.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аіда, Былая жонка (фурыя).

Яе сённяшнія спектаклі:

“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Маці.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) –Вясна.
“Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Марына.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліса.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Вольга.
“Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мара.
“Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.
“Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Галоўная Ведзьма.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Дар'я Цімафееўна, Ядвіга Антонаўна.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жаклін.

Удзельнічае ў антрэпрызе Я. Валабоева “Беларускія сезоны”. Іграе ў спектаклі “Карусель” М. Каляды (роля Ніны).

З 1994 г. займаецца клоўнатэрапіяй у Рэспубліканскім дзіцячым анкалагічным цэнтры. З'яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага праекту ў СНД. З 2009 г. актыўна супрацоўнічае з беларускім дзіцячым хоспісам.

Постановки с участием

Отзывы