Галіна Талкачова

Дата рождения: 03 марта 1934

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Народная артыстка Беларусі (1990)


У 1957 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра” (курс народнага артыста БССР К.М.Саннікава). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Інга, Лена (“Выклік багам”, “Начное дзяжурства” А.Дзялендзіка), Зося (“Сэрца на далоні” паводле І.Шамякіна), Маці (“Зацюканы апостал” А.Макаёнка), Кэт (“Чацвёрты” К.Сіманава), Наташа (“Яшчэ раз пра каханне” Э.Радзінскага), Ніна (“Гросмайстарскі бал” паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава (“Традыцыйны збор” В.Розава), Марыя (“Святая святых” І.Друцэ), Ірына (“Апошняя ахвяра” А.Астроўскага), Насця (“На дне” М.Горкага), Ганна Андрэеўна (“Рэвізор” М.Гогаля), Амелія (“Смерць вяводы” Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра (“Забыты ўсімі”, “Дзівак” Н.Хікмета), Мелі (“Ліса і вінаград” Г.Фігейрэду), Жанчына (“Тая, якая сама па сабе блукае” Р.Кіплінга), Элеанора (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Эліда (“Жанчына з мора” Г.Ібсена), Івона (“Жудасныя бацькі” Ж.Както), Гурмыжская (“Лес” А.Астроўскага).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Марцэля (“Хам” паводле Э.Ажэшкі)

Постановки с участием

Отзывы