Бэла Шпінер

Дата рождения: 05 августа 1976

Место рождения: г. Асіповічы, Магілёўская вобласць, Беларусь

Скончыла ў 1994 г. Мінскае вучылішча мастацтваў, у 1996 г. – Мінскае музычнае вучылішча. У 1996-2000 гг. вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працавала ў Тэатры юнага гледача, тэатры “Дзе-Я?”.

З 2002 года працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Толькі дурні сумуюць” Д. Альмагора (Ізраіль) (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Жонка.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Фея.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марсіта.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Бернарда.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Незнаёмая ў масцы.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Чыслана, Спявачка, Сведка “Г”.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Лакі.

Яе сённяшнія спектаклі:

“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Восень.
“Тры Жызэлі ” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жаклін.
“Дажыць да прэм'еры ” М. Рудкоўскі (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Жанчына

Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай рэжысуры і драматургіі:


“Мае рукі” Д. Багаслаўскага (пастаноўка Сяргея Анцэлевіча) – Клара.

Отзывы