Аўгуст Мілаванаў

Дата рождения: 16 июня 1937

Место рождения: г. Валгаград, Расія

Народны артыст Беларусі (1989)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)


У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста БССР Дз.А.Арлова).

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 1962 года – у Купалаўскім тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Тата, Гаспадар (“Зацюканы апостал”, “Святая прастата” А.Макаёнка), Арэшкін (“Крыніцы” паводле І.Шамякіна), Марцін Лютэр (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Нейгаўз (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Доктар Маер (“Апошні шанц” В.Быкава), Осіп (“Рэвізор” М.Гогаля), Кудраш (“Навальніца” А.Астроўскага), Дэ Манлюкар (“Лесвіца славы” А.Скрыба), Зурыко (“Я, бабуля, Іліко і Іларыён” Н.Думбадзэ і Р.Лордкіпанідзэ), Герастрат (“… Забыць Герастрата!” Р.Горына), Шындзін, Айзатулін (“Мы, што ніжэй падпісаліся”, “Пратакол аднаго пасяджэння” А.Гельмана), Еўдакімаў (“Яшчэ раз пра каханне!” Э.Радзінскага), Міхай Груя (“Святая святых” І.Друцэ), Гэлі Гэй (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Аляксандр Амількар (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Макарэл (“Зоркі вечныя” М.Бора), Ромул (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Шчасліўцаў (“Лес” А.Астроўскага), Арцэбіскуп (“Князь Вітаўт” А.Дударава), фон Вальтэр (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Тэўе (“Памінальная малітва” Р.Горына).

У 1988 годзе за ролю Вяршылы ў спектаклі “Мудрамер” М.Матукоўскага атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.


Комментарии