Дата рождения: 21 сентября 1970
Место рождения: г. Мінск, Беларусь
У 1994 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР В.Я.Мазынскага).
Працаваў на сцэне Тэатра беларускай драматургіі “Вольная Сцэна”. Найбольш значныя ролі гэтага перыяду – Рычард (“Рычард ІІІ” У.Шэкспіра), Макбет (“Макбет” У.Шэкспіра). З 1997 года ў складзе трупы Купалаўска тэатра.
Сярод найлепшых роляў: Нямецкі і Польскі афіцэры, Начальнік патруля (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Мікіта (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Гамлет (“Гамлет” У.Шэкспіра), Сяргей (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Караль Лятальскі (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Кудаш (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Дон (“Тут жывуць людзі” А.Фугарда), Томас Рыла (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Незнаёмы мужчына (“Муж для паэтэсы” А.Паповай), Падхалюзін (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Сэмуэл (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Эрык (“Эрык XIV” А. Стрындберга), Кароль (“Снежная каралева” Я.Шварца).
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Адольф Быкоўскі (“Паўлінка” Я.Купалы)
Леблан (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Юпіцер / Лекар (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)