Экскурсія-квэст для арганізаваных дзіцячых і дарослых груп.
«Санта прызямліўся ў Суле» - новая анімацыйная экскурсія-квэст, галоўнай тэмай якой стане цікавае падарожжа ў «Чароўнае княства Сула», дзе госці даведаюцца пра традыцыі, звязаныя з зімовымі святамі нашых продкаў.
На працягу праграмы ўдзельнікі сустрэнуцца з казачнымі героямі - Чараўнікамі і беларускімі міфічнымі істотамі - «Чортам», «Цмокам», «Вядзьмаркай»;
- выкуюць сярэднявечную зброю;
- складуць слова з гліняных літар;
- навучацца арыентавацца ў прасторы з дапамогай компаса і карты;
- разгадаюць рэбусы і загадкі;
- пазнаёмяцца з сярэднявечнай зброяй;
- навучацца страляць з арбалета;
- паўдзельнічаюць у калядным абрадзе, з традыцыйнымі танцамі і спевамі;
- пагледзяць калядную батлейку.
Ўдзельнікаў чакаюць гульні-забавы і смачныя пачастункі ад Санта-Клаўса.
Працягласць экскурсіі: каля 1,5 гадзіны.
Мінімальная колькасць людзей для арганізацыі экскурсіі — 15 чалавек.
Таксама ў «Вялікім княстве Сула» працуе Рэзiдэнцыя Санты (з 08.12.2021 па 23.01.2022), дзе можна нашаптаць сваё запаветнае жаданне, разгадаць загадкі і атрымаць салодкі прыз. Акрамя таго, ёсць магчымасць заказаць групавыя анімацыйныя калядныя экскурсіі і правесці навагоднюю ноч з яркай шоу-праграмай.
Инфолиния:
+375 (29) 613-77-01
+375 (29) 615-77-01
Стоимость:
20 бел. руб. — для школьнікаў (у кошт уваходзіць падарунак ад Санты, катанне на брычцы/санях),
30 бел.руб. — для дарослых (у кошт уваходзіць дэгустацыя з кампліментам, катанне на брычцы/санях).
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter