Фото - постер к фильму Живая музыка кино: Колледж на AFISHA.me

Живая музыка кино: Колледж

Продолжительность: 66 минут

О фильме

Галівудскі шэдэўр нямога кіно «Каледж» (1927) у суправаджэнні жывой музыкі 16 жніўняў кінатэатры «Цэнтральны»!

Інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра і кінатэатра «Цэнтральны» працягваецца! Прыходзьце на паказ камедыйнай драмы знакамітага актора і рэжысёра, легендарнага коміка ХХ стагоддзя Бастэра Кітана!

Музыку да гэтага класічнага нямога фільма склаў Стывен Прутсман - вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар. Яго творчасць займае асобнае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава свабодна выяўляе сябе як у галіне класічнай музыкі, гэтак і ў жанры імправізацыі (ці гэто джаз або традыцыйная музыка народаў свету). Яго творы выконваліся такімі ўслаўленымі музыкантамі і калектывамі, як: Ё Ё Ма, квартэт «St. Lawrence», Леон Флейшар, Дон Апшоў і інш.

Музыка Стывена Прутсмана, якая будзе суправаджаць паказ фільма, дапаможа стварыць адмысловую культурную «прастору». Але ў працэсе агучвання фільма спатрэбяцца гукашумавыя эфекты, воклічы, смех… Гледачы не змогуць застацца ўбаку!

Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня