Фото - постер к выставке "Запаведны напеў" на AFISHA.me

"Запаведны напеў"

С 19 ноября по 10 января
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

19 лістапада 2026 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, сяродкрыжжа) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкага шкла “Запаведны напеў”. Часовая экспазіцыя “Запаведны напеў” запрашае гледача ў прастору беларускага мастацкага шкла, прысвечанага расліннаму і жывёльнаму свету Рэспублікі Беларусь.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, створаных на шклозаводзе “Нёман” і Барысаўскім хрустальным заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1960–2000-х гадах, такімі мастакамі, як заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Людміла Міхайлаўна Мягкова, Таццяна Андрэеўна Арцёмава, Пётр Сяргеевіч Арцёмаў, Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская, Уладзімір Паўлавіч Жохаў, Галіна Анатольеўна Ісаевіч, Таццяна Іванаўна Малышава і многімі іншымі. Часовая экспазіцыя “Запаведны напеў” – гэта гутарка з гледачом аб нетрываласцінавакольнай прыроды, нацыянальнай ідэнтычнасці, аб тым, як глыбокае мастацтва здольнае адлюстраваць душу роднага краю.
Часовая экспазіцыя працягнецца да 10 студзеня.
Праект ажыццяўлёны пры садзейнічанні ДНВА “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” і Галерэі пахаў “НОС”.
Куратары – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Юлія Загорская, старшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы