Фото - постер к выставке "З любоўю ў сэрцы" на AFISHA.me

"З любоўю ў сэрцы"

по 15 ноября
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

23 верасня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае сваю працу часовая экспазіцыя “З любоўю ў сэрцы”, прысвечаная Году беларускай жанчыны. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 найлепшых твораў беларускіх мастачак і майстроў. Сярод іх – шэдэўры Раісы Кудрэвіч, Валяр’яны Жолтак, Нінэлі Шчаснай, Наталлі Паплаўскай, Людмілы Русавай, Зоі Літвінавай, Алены Бархатковай, Ларысы Журавовіч, Валянціны Сідаравай, Тамары Васюк і іншых. Экспануемыя творы ўяўляюць сабой разнастайныя віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва: ад жывапісных палотнаў, скульптур і графічных аркушаў да ажурных выцінанак і саматканых ручнікоў.

Перад вачыма гледача паўстае галерэя партрэтаў жанчын самых розных лёсаў і прафесій. Таксама раскрываецца тэма сям’і і пераемнасці пакаленняў.

Важнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца творы беларускага народнага мастацтва, у якіх адчуваецца сувязь мінулага і сучаснасці – тая адвечная чысціня пераемнасці, што стагоддзямі перадавалася ад маці да дачкі.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 15 лістапада 2026 года. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы