Фото - постер к выставке Выставка тактильных картин "Небесные покровители" на AFISHA.me

Выставка тактильных картин "Небесные покровители"

по 1 августа
ПН 11:00—19:00
СР 13:00—21:00
ЧТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

2 красавіка а 17 гадзіне, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, адбудзецца адкрыццё сумеснага праекта двух музеяў: Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі (Расійская Федэрацыя, г. Санкт-Пецярбург) – выставы тактыльных карцін «Нябесныя ахоўнікі» (галоўны корпус, вул. Леніна, 20).

Мэтай праекта з’яўляецца стварэнне інклюзіўнага асяроддзя і актыўнае ўключэнне ў мастацкае і культурнае жыццё краіны невідушчых і людзей са слабым зрокам. У рамках праекта сродкамі скульптурнай пластыкі створаны аўтарскія творы, адаптаваныя для тактыльнага ўспрымання. У іх мастацкімі спосабамі раскрываюцца вобразы гістарычных асоб – асабліва шанаваных праваслаўных святых.

Творчая група праекта пад кіраўніцтвам пецярбургскага скульптара і педагога Наталлі Аляксандраўны Карпавай, якая працуе ў напрамку акадэмічнай скульптурнай школы, стварыла выявы святых Рускай Праваслаўнай Царквы на аснове гістарычных і літаратурных крыніц. Знаёмства з пластычнымі рашэннямі аўтараў тактыльных карцін пашырае межы мастацкага ўспрымання твораў мастацтва, напаўняе яго новымі вобразамі.

У серыю твораў увайшлі выявы праваслаўных святых: Аляксандр Неўскі, Дзмітрый Данскі і Фёдар Ушакоў – воіны і абаронцы; свяціцелі Стэфан Пермскі і Інакенцій Веньямінаў – служыцелі царквы, якія ў розныя стагоддзі няслі святло асветы; святы Лука Крымскі – святар і лекар-хірург, які аддаў усё сваё жыццё на карысць людзям; святыя Герман і Саватый Салавецкія – пустэльнікі-стваральнікі, чыё падзвіжніцтва паклала пачатак Салавецкаму манастыру; і святы Сергій Раданежскі, заснавальнік калыскі манаскага жыцця – Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.

Выстава будзе прадстаўлена ў зале старажытнабеларускага мастацтва. Экспанаты суправаджаюцца аўдыягідам з тыфлакаментарыем, этыкеткі дубліраваны рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля. Праект раней быў прадстаўлены ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі ў экспазіцыях “Раннее хрысціянства” і “Гісторыя рускага праваслаўя”, а таксама экспанаваўся ў Пскоўскім музеі-запаведніку, атрымаў высокую адзнаку і вялікі водгук ад мэтавай аўдыторыі.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да твораў мастацтва!

Выстава працуе да 1 жніўня 2025 года і будзе суправаджацца серыяй заняткаў для невідушчых і людзей са слабым зрокам. Сачыце за інфармацыяй на нашых афіцыяльных інфармацыйных рэсурсах.

Куратар выставы – загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Дыяна Георгіеўна Шантар. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы