Пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, драматург, навуковец, выкладчык - усё гэта адзін чалавек - Пятро Васючэнка. Ён жыў зусім нядаўна, але ведаў, як яно там было яшчэ "за князем Дрыгайлам". 7 ліпеня ў 18.3 мы запрашаем вас на Вечар памяці цудоўнага чалавека і выдатнага творцы.
Ніна Іванаўна Здановіч прыадчыніць скарбонку сямейнага архіва і раскажа вам аб тым, якім бацькам і мужам быў знакаміты аўтар. А яго сябра Навум Якаўлевіч Гальпяровіч паспрабуе ахапіць у сваім аповедзе ўвесь дзіўны свет, створаны Пятром Васючэнкам.
Але гэта далёка не ўсё: напрыканцы праграмы мы парадуем вас спектаклем з музейнай батлейкі "Новыя прыгоды Паноў Кубліцкага і Заблоцкага" (паводле твораў нашага любімага пісьменніка), а яшчэ вас чакаюць унікальныя жывыя чытанні яго кнігі "Піраміда Ліннея".
Уваходны квіток - 10 рублёў
Запіс па тэлефоне+375 17 355 2295
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а