Фото - постер к выставке "Тыдзень цёплых сустрэч" на AFISHA.me

"Тыдзень цёплых сустрэч"

С 14 октября по 21 октября
ПН–ВС 10:00—19:00
Литературный музей Максима Богдановича

О событии

Напярэдадні Тыдня сям'і запрашаем вас і вашых блізкіх сагрэцца душой і стварыць супольныя успаміны на нашай музейнай акцыі «Тыдзень цёплых сустрэч»!
Мы падрыхтавалі насычаную праграму, якая дапаможа бавіць час разам весела і цікава.
Для ўсёй сям'і:
• 18 кастрычніка а 15 гадзіне - сямейная праграма "Мышыныя гісторыі" (з паказам батлеечнага спектакля па кнізе Л.Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-Пік").
• 21 кастрычніка а 18 гадзіне - "Батлеечная вечарына для ўсёй радзіны" (з паказам батлеечнага спектакля паводле аповедаў П.Васючэнкі "Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага").
Спецыяльна для школьнікаў:
• Майстар-клас «Цёплыя словы»: навучымся ствараць прыгожыя і кранальныя паштоўкі з вершамі беларускіх пісьменнікаў, каб павіншаваць сваю сям'ю.
• Музейная праграма «Радавод» навучыць даследаваць гісторыю свайго роду.
• Квэст «Па слядах сямейных таямніц» - захапляльнае падарожжа па залах музея з сакрэтамі, схаванымі ў музейных экспанатах.

Запіс па тэлефоне +375 173552295 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы