Фото - постер к выставке Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака на AFISHA.me

Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака

С 14 февраля по 29 марта
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

14 лютага 2026 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) пачынае працу выстава, прысвечаная 100- годдзю выдатнага мастака, “бацькі беларускай тыражнай графікі” Сямёна Пятровіча Геруса. Творчасць Сямёна Геруса (1925–1998) адыграла неацэнную ролю ў гісторыі беларускага графічнага мастацтва: яна з’яўлялася своеасаблівым сувязным звяном паміж творчасцю даваенных майстроў графікі і ў тым ліку ўзгадаваным ім самім пакаленнем мастакоў, якія пачалі выстаўляцца ў 1960-я.
Сямён Пятровіч Герус нарадзіўся 21 лістапада 1925 года ў в. Кунічна (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) у сялянскай сям’і. Будучы мастак паспяхова атрымаў прафесійную адукацію спачатку ў Навагрудскім педвучылішчы (1945), а потым і ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР у Вільнюсе (1946–1952). Лісты з дыпломнай працы мастака, серыі каляровых аўталітаграфій “Вызваленне і аднаўленне” (1952), увайшлі ў экспазіцыю юбілейнай выставы.
У 1953 годзе мастак вярнуўся у Беларусь, каб заняць пасаду выкладчыка графічнага аддзялення на мастацкім факультэце Беларускага тэатральна мастацкага інстытута, дзе ён прапрацаваў амаль 14 гадоў. У эстампнай майстэрні, арганізаванай па ініцыятыве мастака, сфарміравалася цэлае пакаленне знакамітых беларускіх графікаў – вучнямі Геруса былі Арлен Кашкурэвіч, Наталля Паплаўская, Людвіг Асецкі, Рыгор Віткоўскі і іншыя. Сямён Герус рэгулярна прадстаўляў сваі работы на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Займаўся папулярызацыяй графічнага мастацтва, актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскім і культурным жыцці рэспублікі, за што быў удастоены ганаровых узнагарод. Бездакорнае валоданне разнастайнымі тэхнікамі эстампа: літаграфіяй, афортам, лінагравюрай, тонкае ўспрыманне прыроды, асабліва чалавечай, жывая цікавасць да беларускага мінулага дазвалялі Герусу аднолькава паспяхова працаваць у пейзажным, партрэтным і гістарычным жанрах. У яго лепшых графічных лістах – эфектных відах Мінска, далікатных сельскіх пейзажах, выразных партрэтах сучаснікаў і вядомых людзей мінулага прасочваецца самая сутнасць развіцця беларускай гісторыі – “ад лучыны да атамнага рэактара”.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за паўсотні работ тыражнай і арыгінальнай графікі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцый, а таксама асабістыя фатаграфіі і дакументы аўтара з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава працуе да 29 сакавіка 2026 года.
Куратар выставы: Дарына Зуева, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы