Фото - постер к выставке Сутин – мэтр художественного Олимпа на AFISHA.me

Сутин – мэтр художественного Олимпа

Данное событие уже завершено.

О событии

7 сакавіка ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае работу выстава
“Суцін – мэтр мастацкага Алімпу”

На выставе прадстаўлены 17 амажэй з каменя, прысвечаных творчасці Хаіма Суціна, мэтра абстрактнага экспрэсіянізму. Усе работы складзены ў адзіны выдуманы аповед аб яго вяртанні на Радзіму продкаў, дзе ён нарадзіўся і вырас.
Сюжэты, прадстаўленыя на выставе, звязаны адзінай канцэптуальнай ідэяй, сутнасць якой складаецца ў тым, каб паказаць высокамаральны пачатак у творах мастака, які глыбока суперажывае драме свайго народа. Кожная праца выраблена па матывах творчасці мэтра і аб’ядноўвае ў сабе некалькі яго твораў.
Кампазіцыйны складнік кожнага сюжэту з’яўляецца абсалютна аўтарскай распрацоўкай. Хаім Суцін ніколі не пісаў групавых партрэтаў. У яго сюжэтах няма ні метафар, ні сімвалаў, ні ўспамінаў. Больш таго, у асобных працах можна выявіць міфічнае сумяшчэнне персанажаў, якія ніколі не сустракаліся ў рэальным жыцці. Але наколькі непрадказальная і загадкавая была творчасць самаго мастака, настолькі сумяшчэнне і камбінаванне розных “суцінскіх” вобразаў у адным сюжэце здольна падкрэсліць асаблівую інтрыгу экспазіцыі.
Унікальнасць твораў падкрэсліваецца арыгінальнай тэхнікай іх выканання, якая не мае аналагаў у свеце. Для вырабу кожнай работы выкарыстоўваліся натуральныя прыродныя камяні, якія валодаюць непаўторнай прыроднай прыгажосцю. Будучы старанна падабранымі, разам яны складаюць эксклюзіўнае светакаляровае рашэнне, якое не можа быць пасля дакладна ўзноўлена або растыражавана. Кожная работа ўнікальная і непаўторная, што надае ўсёй экспазіцыі дадатковую пікантнасць і інтрыгуе гледача.
Выставачны праект арганізаваны сумесна з ТАА “Рарытэтны камень Гліві”.

цена билета :
дети — 5.00 руб.
взрослые — 8.00 руб.
студенты — 6.00 руб.
для лиц, пенсионного возраста — 6.00 руб.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Без выхадных, з 11.00 да 19.00
Каса з 11.00 да 18.30
Тэл. для даведак (017) 243-74-03 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии