Фото - постер к выставке "Празрыстасць"  на AFISHA.me

"Празрыстасць"

по 20 сентября
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

6 жніўня 2026 года а 18:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставачны праекта “Празрыстасць”. У часовай экспазіцыі прадстаўлена каля сотні вырабаў мастацкага шкла са збору калекцыянера Ігара Сурмачэўскага.

Часовая экспазіцыя мае шырокія храналагічныя (ад 1 стагоддзя н.э. да пачатку ХХ ст.) і геаграфічныя рамкі (Еўрапейскі кантынент). Прадметы, што былі зроблены стагоддзі таму для ўтылітарных мэтаў (збаны, шклянкі, кубкі, кілішкі, вазы), сёння – гэта помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўваюць стыль эпохі, у якую яны створаны. Тэхніка вытворчасці і мастацкай апрацоўкі паказвае высокае майстэрства асобных рэгіёнаў (Налібокі, Сілезія, Багемія) і іх уплыў на агульнаеўрапейскую прастору. Экспазіцыя пабудавана па храналагічным прынцыпе з акцэнтацыяй на самыя яскравыя помнікі.

Куратар выставы – Дзмітрый Моніч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва.

Выстава працягнецца па 20 верасня 2026 года. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы