Фото - постер к выставке Прастора колераў Андрэя Карпянкова на AFISHA.me

Прастора колераў Андрэя Карпянкова

Данное событие уже завершено.

О событии

14 ліпеня а 16 гадзіне ў галерэі “Атрыум” 3-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі сучаснага беларускага мастака Андрэя Карпянкова «Прастора колераў».
На выстаўцы прадстаўлены серыі абстракцый, створаных аўтарам на працягу апошніх пяці гадоў: жывапісныя вобразы кветак, квітнеючыя сады, падобныя на каляровыя выбухі дрэвы, насычаныя фарбамі ўсплёскі эмоцый і ўнутраных перажыванняў. Мірыяды рознакаляровых кропляў ствараюць эфект сатканых з паветра і колераў кветкавых сюжэтаў, рассыпаных на палотнах мастака выяў і кампазіцый. Абраная аўтарам жывапісная тэхніка – дрыпінг, у якой мастак на палатно капае, пырскае або вылівае фарбу.
У сваіх творах Андрэй Карпянкоў дэманструе пачуцці, і для гэтага звяртаецца да мовы экспрэсіянізму – пошукам формы і жывапіснай тэхнікі, невыпадковых плям, фактур і ліній. Яны дапамагаюць дастаткова абстрактнай мовай напісаць своеасаблівы эмацыйны дзённік.
Дамінуючы вобраз у экспазіцыі – кветкі, якія сімвалізуюць хараство прыроды, эмоцыі чалавека, імкненне падзяліцца радасцю і цеплынёй. Аднак у работах мастака феерверкі цвецені сканцэнтравалі ў сабе не ціхае жыццё аб’ектаў нацюрморта, а пачуццёвую энергетыку чалавека. Экспазіцыя пабудавана такім чынам, што палотны вядуць паміж сабой своеасаблівы каларыстычны дыялог, аб’яднаны агульнай «тэмпературай колеру», але адрозніваюцца ў характарыстыках нюансаў.
У межах выстаўкі адбудзецца прэм’ера некалькіх работ, якія былі напісаны адмыслова для экспазіцыі і раскрываюць прачытанне мастаком канцэпцыі «прастора колеру».

Для даведак: Андрэй Карпянкоў – мастак, удзельнік міжнародных мастацкіх пленэраў, выставачных праектаў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава, сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстаўка будзе працаваць да 5 верасня 2022 года.

На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: наведвальнікаў (8017) 368 37 37, СМІ (8017) 293 28 21.
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии