Фото - постер к выставке Песняры Зямлі Беларускай на AFISHA.me

Песняры Зямлі Беларускай

Данное событие уже завершено.

О событии

23 чэрвеня а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі 3-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выстаўкі «Песняры зямлі беларускай», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў 
Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Творчая спадчына мастакоў слова прадстаўлена выданнямі, арыгіналамі ілюстрацый да твораў пісьменнікаў, асабістымі рэчамі і дакументамі паэтаў. Для стварэння экспазіцыі задзейнічаны фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
У экспазіцыі – прыжыццёвыя выданні Купалы і Коласа, найцікавейшыя з якіх – першая ў Беларусі персанальная энцыклапедыя «Слоўнік мовы Янкі Купалы», «Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа», выданні з аўтографамі і выдатна аформленымі вокладкамі.
Постаці пісьменнікаў прадстаўлены не толькі ў прызме вершаваных бестселераў савецкага часу, але і праз ілюстрацыі да твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомых беларускіх мастакоў – Георгія Паплаўскага, Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча. Асаблівую атмасферу выстаўцы надаюць рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, іх асабістыя рэчы, пасведчанні аб прысуджэнні ўзнагарод і іншыя цікавыя экспанаты.
Унёсак пісьменнікаў у фарміраванне літаратурнай мовы, развіццё мастацкай літаратуры, нацыянальнай культуры – каласальны. У цэнтры ўвагі аўтараў – Радзіма. Кожны сюжэт і вобраз гучыць аб ёй і для яе. Майстры роднай мовы, гонар нацыі, Янка Купала і Якуб Колас, як сапраўдныя песняры-прарокі, песняры зямлі беларускай, здолелі кожны па-свойму распавесці свету пра Беларусь, пра характар і творчы сусвет беларусаў, надзвычайную сілу і моц беларускага слова.

Выстаўка будзе працаваць да 25 снежня 2022 года.
На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8017) 293-28-81
E-mail: pr@nlb.by

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии